Творчы праект «Легенды і паданні вёсак Іванаўскага раёна»

×

Паведамленне пра статус

Thank you for your vote.

Вёска Агова

Было гэта вельмі даўно, недзе ў самым пачатку XVI ст. Жыў-быў адзін чалавек. І быў ён майстар на ўсе рукі: мог і дзяжу зрабіць, і цэбра, і бочку. А яшчэ ён рабіў вельмі прыгожыя куфры. Гэта былі сапраўдныя творы мастацтва. Хадзіў ён ад вёскі да вёскі і дарыў людзям радасць – вырабляў ім патрэбыя у сялянскім побыце рэчы. Людзі парознаму да яго ставіліся. Некаторыя нават пасмейваліся з яго, бо за сваю работу ён браў зусім някчэмную плату – абы толькі пракарміцца. Але ўсе прызнавалі ў ім майстра. Маўклівы ён быў, дзіўны нейкі, не толькі, як усе. Усяго і багацця было ў яго, што яго кайстра з інструментам ды торбачка з хлебам і цыбулінай. Захвотай дзяліўся ён сакрэтамі сваёй справы з людзьмі, вучыў майстэрству дзяцей. Як звалі гэтага чалавека, цяпер ніхто ўжо і не памятае. А таму, што вельмі бедны быў, звалі яго Галяк, Голы, Гола. Сам ён не вымаўляў гук “л”, і ў яго атрымлівалася “гова”. Так, з цягам часу і сталі зваць яго – Гова

Надакучыла Гове хадзіць з вёскі ў вёску. Выбраў ён сабе мясціну прыгожую ля самага лесу і пабудаваў маленькую хаціну. Цяпер ўжо самі люзі ішлі дя яго, прасілі зрабіць тую ці іншую рэч. А калі шукалі яго хатку, то то пыталіся ў людзей: “ А Гова дзе знайсці можна?”. З часам пачалі сяліцца ля яго людзі, якім і перадаваў ён сакрэты свайго майстэрства, Так і вырасла вёсачка, якую і называлі Агова. І да гэтага часу Агова славіцца майстрамі, якія вырабляюць дзежкі, цэбры, бакі, а галоўнае – куфары. Славутыя агоўскія куфары вядомыя далека за межамі нашага раёна.

348